
1 траўня
450 гадоў таму (1576) – Стэфан Баторы абраны каралём Рэчы Паспалітай.

120 гадоў таму (1906) – У Гародні нарадзілася Аляксандра Бергман (дзявочае Хава Кучкоўская), беларуская дзяячка КПЗБ, дасьледніца гісторыі, вязьня савецкіх канцлагераў.

95 гадоў таму (1931) – У Слоніме нарадзіўся Алег Лойка, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладнік, педагог.
40 гадоў таму (1986) – У Менску памёр Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, краязнавец. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках. У 1944-53 настаўнічаў у Наваельні (Дзятлаўскі р-н) і Наваградку.

3 траўня
Сусветны дзень свабоды друку і прэсы.
4 траўня
130 гадоў таму (1896) – Памёр Уладзімір Варава, беларускі пісьменьнік, журналіст. Нараджэнец в. Вялікія Жухавічы (Карэліцкі р-н).
5 траўня
195 гадоў таму (1831) – У маёнтку Рутка (Наваградскі пав.) нарадзіўся Уладзіслаў Борзабагаты, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гг., лекар, мемуарыст.

10 гадоў таму (2016) – У Гародні памёр Аляксандар Талерчык, беларускі краязнавец, актывіст грамадскага руху. Нараджэнец вёскі Парэчча, што ў Слонімскім раёне, пахаваны на могілках у Авульсе пад Гародняй.

Аляксандр і Тамара Талерчыкі
6 траўня
265 гадоў таму (1761) – У в. Ясенцы (Воранаўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Юндзіл, прыродазнавец, дасьледнік расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі.

100 гадоў таму (1926) – У Вільні памёр Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт. Нараджэнец вёскі Барані, што на Астравеччыне.

7 траўня
Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

8 траўня
Сусьветны дзень Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца.
475 гадоў таму (1551) – У Кракаве памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская. Пахаваная ў віленскім касьцёле Сьвятых Станіслава і Уладзіслава.

130 гадоў таму (1896) – У в. Кавалішкі (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Антон Дамброўскі, беларускі грэцка-каталіцкі дзеяч, філосаф, тэолаг. З 1925 г. працаваў у Альбярціне і Сынковічах.
9 траўня
160 гадоў таму (1866) – У Гародні нарадзіўся Леў Бакст (сапраўднае прозвішча Розэнберг), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды.

10 траўня
60 гадоў таму (1966) – У Лондане (Вялікабрытанія) памёр Аркадзь Варава (нар. у 1918 г. у в. Вялікія Жухавічы, Карэліцкі р-н), удзельнік БКА, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія), выдавец.
40 гадоў таму (1986) – Памёр Аляксандар Карповіч, беларускі выдавец, актывіст КПЗБ. Нараджэнец в. Трашчычы (Карэліцкі р-н).
13 траўня
95 гадоў таму (1931) – У в. Казулішкі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Дзежыц, беларускі краязнавец.
15 траўня
110 гадоў таму (1916) – У в. Запольле (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ніна Тарас (сапр. Жданук), беларуская паэтка.
16 траўня
340 гадоў таму (1686) – Паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй заключаны “Вечны мір”.
110 гадоў таму (1916) – Памёр Валер’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. у атрадзе Францішка Юндзіла ў Слонімскім пав. Нараджэнец в. Сянно (Наваградзкі р-н).
40 гадоў таму (1986) – У Гародні адчынены Дом-музей Максіма Багдановіча.

18 траўня
Міжнародны дзень музеяў.
35 гадоў таму (1991) – У нідэрляндскім Вашэнары, перамогшы па пенальці “Саттан” зь Вялікабрытаніі, гарадзенскі “Рытм” заваяваў еўрапейскі Кубак кубкаў па хакеі на траве.
10 гадоў таму (2016) – У Вільні памёр Алег Аблажэй, беларускі мастак, ілюстратар, актывіст беларускага грамадскага руху ў Летуве. Нараджэнец в. Лезнявічы (Дзятлаўскі р-н). Прах пахаваны на радзіме.

19 траўня
5 гадоў таму (2021) – У Сьвіслачы памёр Канстанцін Русак, беларускі грамадзкі актывіст. Пахаваны на старых сьвіслацкіх могілках.
21 траўня
5 гадоў таму (2021) – У Шклоўскай турэмнай калоніі загінуў пасьля катаваньняў ці быў забіты Вітольд Ашурак, беларускі грамадзка-палітычны актывіст, мастак, палітвязень.

23 траўня
265 гадоў таму (1761) – Шчучын атрымаў герб – у блакітным полі срэбная манаграма з перапляценьнем лацінскіх літар I i S (Ignatius Scipion) пад залатой каронай.

80 гадоў таму (1946) – У менскай турме НКВД памёр Кастусь Езавітаў, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, публіцыст, перакладнік, педагог, гісторык. Пэўны час (канец 1918-пач. 1919) дзеіў у Гародні.

24 траўня
Дзень славянскай пісьменнасьці.
30 гадоў таму (1996) – У Гародні пачаўся І фэстываль нацыянальных культур (доўжыўся 24-26 траўня).
27 траўня
155 гадоў таму (1871) – У Францыі версальцамі расстраляны Канстанцін Далеўскі (нар. у 1837 г. у фальв. Кункулка, Лідзкі пав.), удзельнік паўстаньня 1863-64 гг.
45 гадоў таму (1981) – Памёр Уладзімір Рубацкі, летувіска-беларускі сьпявак. Нараджэнец Ашмяны.
28 траўня
190 гадоў таму (1836) – У в. Субартовічы (цяпер Субартоніс, Варэнскі р-н, Летува) нарадзіўся Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнавец. Жыў у Падзітве (Вараноўскі р-н), Вішневе (Смургонскі р-н).

29 траўня
65 гадоў таму (1961) – У Лідзе нарадзіўся Юры Карэйва, беларускі паэт.

30 траўня
50 гадоў таму (1976) – У Кінгстане (Антарыё, Канада) памёр Аляксей Грыцук, дзеяч беларускай эміграцыі (Канада). У 1930-ыя гг. быў на вайсковай службе ў Лідзе.

20 гадоў таму (2006) – У Гародні памёр Алесь Ліпень, беларускі мастак, скульптар. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

