
30 красавіка МУС зрабіла традыцыйнае абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх 33 чалавекі былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму» (арт. 361-4 КК).
Цяпер у “спісе экстрэмістаў” ужо 6578 чалавек.
Сярод новых даданых у спіс Юрый Ядкоўскі з Гародні. Вядома, што яго судзілі ў Гарадзенскім абласным судзе паводле часткі 1 артыкулу 368 і частак. 1, 2 артыкулу 361-4 КК — «абраза Лукашэнкі» і «садзейнічанне экстрэмізму». Ядкоўскі адбывае зняволенне.
У 2024 годзе мужчыну ўжо судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
