Літва

Мэр Вільні Валдас Бенкунскас абвясціў пра пачатак збору подпісаў пад петыцыяй за ўвядзенне абавязковага ведання літоўскай мовы для замежнікаў, якія хочуць працягваць жыць у Літве.

Ініцыятыва прадугледжвае змены ў заканадаўстве: грамадзяне краін па-за ЕЗ пры падаўжэнні часовага дазволу на жыхарства пасля трох гадоў павінны будуць пацвердзіць веданне літоўскай мовы не ніжэй за ўзровень A2. Зараз такога патрабавання няма.

Паводле слоў Бенкунскаса, вывучэнне дзяржаўнай мовы — ключавая ўмова інтэграцыі і паўнавартаснага жыцця ў сталіцы. Ён адзначыў, што ўжо звяртаўся з гэтай прапановай да ўрада, аднак не атрымаў канкрэтнай падтрымкі, таму вырашыў звярнуцца непасрэдна да грамадства.

«Кожны подпіс стане важным палітычным сігналам пра неабходнасць змяненняў», — падкрэсліў мэр.

Збор подпісаў цягам траўня будзе праходзіць як афлайн, так і анлайн праз платформу Peticijos.lt. На моўную падтрымку і дапамогу замежнікам горад плануе накіраваць каля 4,3 млн еўра.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Вільні пражывае каля 76 тысяч замежнікаў — гэта прыкладна кожны дзясяты жыхар. Пры гэтым каля трэці з іх зусім не валодаюць літоўскай мовай.