Гродна-Азот

На “Гродна Азоце” скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха аднаўлення едкага натрыю Андрэй С.

Яго цела, як паведамляе “Рабочы рух”, знайшлі недалёка ад завода. У загінулага засталося двое непаўналетніх дзяцей.

Неафіцыйныя крыніцы кажуць, што на заводзе адбылася планёрка ў кіраўніцтва. Прычынай стала абвальванне футэроўкі ў печах спальвання адыходаў. У выніку санкцый для рамонту печаў замест імпартнай цэглы закупілі расійскую, а яна аказалася няякаснай. На планёрцы знайшлі “крайняга”.

Выданне “Зеркало” са спасылкай на ўласныя крыніцы піша, што загінуламу вусна загадалі падвысіць тэмпературу гарэння, каб працэс адпавядаў экалагічным нормам. Калі ён выканаў указанне, цэгла ў печках разбурылася. Дырэктар прадпрыемства, як паведамляюць крыніцы, усю шкоду — 1,2 мільёна рублёў — “павесіў” асабіста на Андрэя, заявіўшы, што той “пажыццёва будзе выплачваць доўг ці пойдзе ў турму”.