абласны суд

Былога міліцыянта з Гародні Міхаіла Куцко будуць завочна судзіць за “здраду дзяржаве”.

Яго сфабрыкаваную крымінальную справу 18 траўня пачне “разглядаць” Гарадзенскі абласны суд, куды прадпісана з’явіцца Куцко.

Летам 2020 года Міхаіл Куцко запісаў зварот да сваіх былых калегаў, у якім заклікаў іх быць «на баку народа». Пазней ён быў змушаны з’ехаць з Беларусі.

Гарадзеншчына трымае сумную “пальму першынства” сярод усіх абласцей краіны па завочных крымінальных справах. Раней у рамках палітычнага пераследу па так званай спецвытворчасці ў абласным судзе былі засуджаныя Вольга Вялічка, Кацярына Туманава, Алесь Кіркевіч, Уладзімір Хільмановіч, Надзея Сцепанцова, Жана Захаркевіч, Вадзім Саранчукоў, Ежы Грыгенча, Юрый Махнач, Антон Матолька, Станіслаў Буйніцкі, Віктар Дамарацкі, Андрэй Занеўскі, Максім Шабуцкі, Аляксандр Зубрык.