Уладзімір Целяпун

Праваабаронцу з Мазыра Уладзіміру Целяпуну выставілі абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4) і «паклёпе на Лукашэнку» (арт. 167), даведалася «Гомельская вясна».

Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае сур’ёзныя праблемы са здароўем. Раней Целяпун неаднаразова затрымліваўся па адміністрацыйных артыкулах, апошні раз пра гэта паведамлялася ў студзені 2025 года.

Гэтым разам Целяпуна затрымалі прыкладна ў сярэдзіне красавіка, пасля чаго ён не вяртаўся дадому. Пазней высветлілася, што яго трымаюць у следчым ізалятары ў Гомелі.

30 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.