
Фота: скрыншот з відэа x.com/Kaminski_M_/
Больш за 400 журналістаў знаходзяцца ў турмах у розных аўтарытарных краінах свету. Гэта адбываецца, у тым ліку, у Беларусі. Барацьба за свабоду гэтых людзей павінна быць прыярытэтам для Еўрапейскага Звяза. Я нагадваю пра гэта Еўрапейскаму парламенту. Я таксама прашу еўрапейскай падтрымкі свабодным і незалежным беларускім медыя, – заявіў Дэпутат Еўрапейскага парламента, былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.
Ён адзначыў, што “ў Беларусі, нягледзячы на амністыі, журналісты працягваюць заставацца ў зняволенні. Варта ўзгадаць хаця б прозвішча Дзяніса Івашына, які быў засуджаны на 13 гадоў зняволення за напісанне артыкула, які тычыўся асоб, звязаных з лукашэнкаўскім апаратам рэпрэсій. Гэта справа надзвычай важная, якая павінна трактавацца як прыярытэтная. Але ёсць яшчэ адзін аспект, і пытанне да пані Багуслаўскай, да Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў аб падтрымцы для незалежных СМІ, створаных часта, як у выпадку Беларусі, па-за межамі гэтай краіны. Бо там няма ўмоў для працы вольных медыя. Фінансавая падтрымка, якую аказвае гэта камісія, не з’яўляецца вялікай, але яна ёсць. Аднак яна не трапляе непасрэдна да незалежных медыя, а да арганізацый-пасярэднікаў. І гэта прыводзіць да таго, што гэтыя арганізацыі кіруюцца сваімі крытэрыямі, часта суб’ектыўнымі, не перадаючы гэтых сродкаў да ўсіх істотных медыя, створаных незалежнымі беларускімі журналістамі – такіх сур’ёзных як Беларускае Радыё Рацыя, “Хартыя’97” – яны ніколі не атрымлівалі еўрапейскай дапамогі на сваю дзейнасць”.
