
фота ілюстрацыйнае
Візавыя цэнтры Польшчы ад траўня запусцілі мабільны дадатак для рэгістрацыі на падачу дакументаў. Пра гэта паведамляе кампанія VFS Global, якая кіруе візавымі цэнтрамі.
Працэс запісу праз дадатак будзе такім самым, як і на сайце візавага пасярэдніка. Пры гэтым мабільны дадатак прадугледжвае пашыраны функцыянал для ўводу пашпартных даных. Іх можна запоўніць, прасканаваўшы інфармацыю з фатаграфіі пашпарта, а таксама — проста счытаўшы з чыпа біяметрычнага пашпарта па NFC.
Дадатак даступны ў App Store і Google Play і падаецца ў трох моўных версіях.
