
Гаворка пра фэйсбук-акаўнт мастака Алеся Пушкіна — цяпер ён афіцыйна пад забаронай. У спіс Мiнiнфарма старонка трапіла паводле рашэння суда ад 4 траўня.
Гаворка пра яго Facebook-акаўнт — цяпер ён афіцыйна пад забаронай. Разам з ім у спіс дадалі і іншыя старонкі і акаўнты, у тым ліку звязаныя з грамадскімі дзеячамі і беларускімі ініцыятывамі.
Алесь Пушкін памёр у ліпені 2023 года ў турэмнай больніцы пры «нявысветленых абставінах». Фактычна памёр ад таго, што яму не аказвалі належнай медыцынскай дапамогі. Яго засудзілі на 5 гадоў калоніі за «знявагу сімволікі» і «распальванне варожасці».
