Вялікае шчасце выпала на лёс супрацоўнікаў Шчучынскага РАУС разам з сем’ямі. Міліцыянтаў і іх блізкіх узнагародзілі экскурсійнай паездкай у сталіцу Расеі – Маскву. Пра гэту вялікую падзею з захапленнем расказала раённая газета “Дзянніца”. Расказваецца, што праграма экскурсіі “охватила как исторические святыни, так и флагманы современной военной мощи России”. Шчучынскія міліцыянты і іх сем’і мелі магчымасць пабачыць гэтыя “флагманы мощи” нажыва. І напэўна перапоўніліся гонарам за сталіцу “саюзнава гасударства”.