
21 траўня (чацвер) а 19-й гадзіне беларуская дыяспара Беластоку запрашае далучыцца да акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіне забойства палітвязня Вітольда Ашурка рэжымам Лукашэнкі.
Арганізатары акцыі пішуць:
Сёння ў Беларусі тысячы людзей пазбаўлены волі за сваю пазіцыю, праўду і жаданне жыць у свабоднай краіне. За кратамі застаюцца нашы блізкія, сябры і калегі.
З 2020 года ў турмах Беларусі загінулі ўжо 9 палітзняволеных. Былыя вязні працягваюць сведчыць пра катаванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск і прыніжэнні ў калоніях і ШІЗА.
Менавіта таму сёлета Дзень салідарнасці з палітвязнямі прысвечаны тэме барацьбы супраць катаванняў і бесчалавечнага абыходжання.
Мы не маем права забыць пра іх.
