
фота ілюстрацыйнае
Нелегальная міграцыя з Беларусі цяпер пераключылася з польскай на латвійскую мяжу. Гэта заўважылі эксперты з Беларускай сацыялагічнай групы.
“Тры тыдні запар (акурат з вызваленнем Пачобута) на беларуска-польскай мяжы 0 спроб нелегальна патрапіць у ЕЗ”, — канстатуюць яны. Нагадаем, што Анджэя Пачобута перадалі ў Польшчу 28 красавіка.
На беларуска-літоўскай мяжы таксама адчуваецца зніжэнне напружанасці. На тым тыдні, калі вызвалілі Пачобута, было 30 такіх спробаў, а на мінулым тыдні — менш за 20.
Затое расце колькасць мігрантаў на мяжы з Латвіяй: за тыдзень зафіксавана амаль 600 спроб перайсці мяжу. Гэта гадавы рэкорд.
То бок, канстатуюць у БСГ, лукашэнкаўскія ўлады перанакіроўваюць мігрантаў ад межаў з Польшчай і Літвой у бок Латвіі.

