
У 2025 годзе польскае грамадзянства атрымалі 19 тыс. замежнікаў, у тым ліку 6,5 тыс. грамадзян Беларусі. Такую статыстыку агучылі ў Сейме прадстаўнікі МУС. Пра гэта паведамляе PAP.
Беларусы – другая па колькасці група замежнікаў, якія набываюць грамадзянства Польшчы. На першым месцы – украінцы. Летась польскі пашпарт атрымалі 10 тыс. грамадзян гэтай краіны. За беларусамі з вялікім адрывам ідуць расейцы – 759 чалавек.
Часцей за ўсё аб прызнанні польскімі грамадзянамі хадайнічаюць замежнікі польскага паходжання, у якіх раней была карта паляка.
Зараз у Польшчы ідзе кампанія па ўзмацненні жорсткасці ўмоў прызнання грамадзянамі Польшчы.
