падручнік па гісторыі

фота ілюстрацыйнае

У Беларусі ствараюць дзяржаўную камісію па падрыхтоўцы падручнікаў і навучальных дапаможнікаў у гуманітарнай і грамадазнаўчай сферы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Лукашэнка.

Паведамляецца, што новую камісію ўзначаліць міністр адукацыі Андрэй Іванец. Той самы, які раней заяўляў, што ў новым навучальным годзе расейцам зноў вылучаць 1 тысячу бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ.

У склад новай камісіі увойдуць навукоўцы, выкладчыкі, школьныя настаўнікі-практыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дэпутаты і грамадскія дзеячы. Больш падрабязна персанальны склад пакуль не раскрываецца, але зразумела, што пераважуь там будуць “правільныя” ідэолагі.

Асноўнай задачай камісіі стане «забеспячэнне паступальнага абнаўлення падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на аснове адзіных канцэптуальных падыходаў да такой літаратуры на ўсіх роўнях адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі інтарэсамі».

Міністэрству адукацыі даручана арганізацыйна і метадычна забяспечваць дзейнасць камісіі, а таксама займацца «паляпшэннем» зместу падручнікаў і дапаможнікаў найбліжэйшыя пяць гадоў.