вышук міліцыі

фота ілюстрацыйнае

За 7 апошніх месяцаў у базу вышуку Расеі дадалі 1118 беларусаў

Цяпер у расейскай базе вышуку знаходзяцца амаль 6000 грамадзян Беларусі, піша @mediazona_by.

З кастрычніка 2025 года ў вышук былі абвешчаныя журналісткі і журналісты Таццяна Ашуркевіч, Максім Паршута, Ульяна Бабаед, Дзяніс Васількоў, Алена Германовіч, Яраслаў Пісарэнка, Ірына Халіп.

У спіс таксама дадалі многіх былых палітвязняў — сярод іх Вікторыя Кульша, Мікіта Лосік, Арцём Баярскі, Аляксандр Івулін, Вольга Філатчанкава.

Акрамя таго, у базе вышуку цяпер знаходзяцца стваральніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская, пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, супрацоўнікі «Цэнтра новых ідэй» Антон Раднянкоў і Дар’я Рублеўская, грамадскі дзеяч Яраслаў Бекіш і гендэрная даследчыца Ірына Сідорская.

У гэтай базе знаходзіцца нямала людзей з Гарадзеншчыны, вядомыя грамадскія дзеячы, журналісты, праваабаронцы: Алесь Зарэмбюк, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Уладзімір Хільмановіч, Вольга Вялічка, Алесь Кіркевіч, Ежы Грыгенча, Вадзім Саранчукоў, Ірына Чарняўка, Георгі Рой, Ірына Новік, Дзяніс Чашчэвік, Юрась Дзяшук, Андрэй Мялешка, Алесь Дзянісаў, Алеся Руднік, Павел Міцкевіч ды многія іншыя.

Поўны спіс можна паглядзець на сайце «Медыязоны».