
На двары яшчэ вясна, а ў Карэлічах чыноўнікі ўжо правялі “штаб” па арганізацыі абласных “Дажынак”. Яны сёлета запланаваныя менавіта ў гэтым раённым цэнтры.
У яго працы ўзялі ўдзел намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Жук, старшыня Карэліцкага райвыканкаму Аляксандр Курыла, а тасама прадстаўнікі службаў і аддзелаў райвыканкаму, прадпрыемстваў і арганізацый, занятых у рамонтна-будаўнічых работах.
Чыноўнікі “азадачваліся” па звыклым алгарытме, а пасля правялі паказушную фотасэсію для мясцовай раённай газеты “Полымя” пра цяжкую працу “слугаў народу”.

Андрэй Жук

