міжнародная абарона

У перыяд з 2021 па 2026 год (станам на 1 траўня) 24 грамадзяніна Беларусі былі пазбаўлены міжнароднай абароны ў Польшчы. Такой статыстыкай з Еўрарадыё падзялілася польскае Упраўленне па справах іншаземцаў.

Як паведамілі ў ведамстве, агулам за гэты перыяд 12 494 беларусы атрымалі абарону ў Польшчы (1 130 — статус бежанца і 11 364 — дадатковую абарону). Больш за ўсё Упраўленне выдала пазітыўных рашэнняў у 2022 годзе — 3647. 

Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 24 беларусаў. А колькі яе атрымалі? Інфаграфіка

Таксама вядома, што за 2021–2026 гады адмоўнае рашэнне атрымалі 339 грамадзян Беларусі.

Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 24 беларусаў. А колькі яе атрымалі? Інфаграфіка

24 выпадкі (23 — з дадатковай аховай і 1 — са статусам уцекача) датычыліся пазбаўлення беларусаў міжнароднай абароны. 

Паводле польскага закона гэта можа адбыцца, напрыклад, калі асоба, якая атрымала такі статус, вярнулася ў краіну паходжання ці ўяўляе пагрозу для бяспекі дзяржавы, у якой знаходзіцца.

Увесь шэраг акалічнасцей можна знайсці тут

Польшча пазбавіла міжнароднай абароны 24 беларусаў. А колькі яе атрымалі? Інфаграфіка