
Былыя палітвязні, вызваленыя па памілаванні, знаходзяцца пад пастаянным ціскам сілавікоў
Людзі абавязаны адзначацца ў раённым упраўленні ўнутраных справаў (паведамляецца, што ў некаторых выпадках — раз на тры месяцы, але, магчыма, іншым — часцей). Таксама да памілаваных у некаторых выпадках прыходзяць з праверкамі супрацоўнікі міліцыі.
Сам факт знаходжання ў спісах і адсутнасць інфармацыі пра тое, як і калі з іх можна выключыцца, стварае атмасферу невядомасці і страху. Гэта сістэмная палітыка дзяржавы, накіраваная на тое, каб зрабіць чалавека «ізгоем» нават пасля фармальнага адбыцця пакарання.
Гэта ўсё моцна адбіваецца на фізічным і псіхічным здароўі чалавека, таму ў такіх умовах цяжка казаць пра рэсацыялізацыю былых палітвязняў.
Вясна
