Былы палітвязень і журналіст выступіць у Еўрапарламенце ў чэрвені. Пра гэта ў панядзелак паведаміла старшыня ЕП Раберта Метсола, адкрываючы пленарнае пасяджэнне, піша Reform.news.

Чэрвеньская сесія запланаваная на 15—18 чэрвеня. Выступ можа адбыцца 17 чэрвеня.

У 2025 годзе Андрэй Пачобут быў узнагароджаны Прэміяй Андрэя Сахарава, якую прысуджае Еўрапарламент. У снежні ўзнагароду ўручылі дачцэ палітвязня.