
Гарадзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў пагражае жыхарам штрафамі за сарваныя кветкі бэзу. Адпаведнае папярэджанне размешчана на праўладных інфармацыйных рэсурсах.
За зрыванне кветак бэзу прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь. Але калі бэз расце на прысядзібных дзялках, лецішчы ці тэрыторыі прыватнага дому, то гаспадарам дазваляюць сарваць галінку бэзу, паколькі “в этом случае кустарник не является элементом городской среды”.
