дакументы

У красавіку Польшча дала міжнародную абарону 127 грамадзянам Беларусі, сведчыць статыстыка Упраўлення па справах замежнікаў.

115 грамадзян Беларусі атрымалі статус бежанца, 12 чалавек атрымалі дадатковую абарону. Таксама ў красавіку пяць беларусаў атрымалі адмовы ў наданні міжнароднай абароны, а 18 справаў былі прыпыненыя.

Упраўленне па справах замежнікаў за красавік прыняло 161 станоўчае рашэнне па міжнароднай абароне. Такім чынам, на долю беларусаў прыпала 79% такіх рашэнняў.

Таксама ведамства паведамляе, што ў красавіку былі пададзеныя заявы 148 грамадзян Беларусі аб міжнароднай абароне.

За першыя чатыры месяцы 2026 года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 499 грамадзян Беларусі: 145 атрымалі статус уцекача, а 354 — дадатковую абарону. Адмовы ў міжнароднай абароне былі выдадзеныя 14 беларусам, 79 справаў былі прыпыненыя. Адзначаецца, што 97% беларусаў атрымліваюць міжнародную абарону ў Польшчы.

Еўрарадыё