Іван Судніковіч

Следчы камітэт заявіў, што агульная злачыннасць у Беларусі скарацілася больш чым у тры разы. Пра гэта заявіў Іван Судніковіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэту. Судніковіч адзначыў, што 15 гадоў таму было зафіксавана 200 тысяч злачынстваў, а ў 2025 годзе – толькі 60 тысяч.

Ацаніце і моўны стыль гэтай інфармацыі:

Статистика наглядно показывает, что за полтора десятилетия уровень преступности в стране упал колоссально”.

Пры тым высокапастаўлены сілавік адзначае:

“Однако радоваться рано: преступность меняет лицо, и сегодня основные риски переместились в виртуальное пространство – в экраны наших смартфонов и компьютеров”. (у гэтай цытаце вельмі характэрнае слова “нашых”).

Шкада толькі, што Судніковіч не падаў статыстыкі, колькі было пачата крымінальных спраў па дыфамацыйных артыкулах, паводле якіх ідзе масавы палітычны пераслед грамадзянаў.