рэпетытарства

На “грамадскае абмеркаванне” вынеслі праект пастановы Савета міністраў «Аб рэестры фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць па навучанні дзяцей».

Як паведамляе Dev.by, Міністэрства адукацыі будзе прымаць заўвагі і прапановы да 1 чэрвеня.

Згодна з праектам, займацца рэпетытарствам можна будзе толькі пасля ўключэння ў спецыяльны дзяржаўны рэестр. Без уключэння ў яго такая дзейнасць стане незаконнай.

У тлумачэнні да праекта гаворыцца, што новаўвядзенне дазволіць абмежаваць доступ да працы з дзецьмі для людзей, у дачыненні да якіх уступіў у сілу прысуд за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Таксама гаворка ідзе пра шэраг іншых артыкулаў — звязаных з наркотыкамі, злачынствамі супраць непаўналетніх, забойствамі і іншымі правапарушэннямі.

Пры гэтым абмежаванні прапануюць ужываць нават пасля пагашэння або зняцця судзімасці.