Эдуард Маліноўскі

Генерал-маёр юстыцыі Эдуард Маліноўскі вызвалены з пасады начальніка Следчага камітэту Беларусі па Гарадзенскай вобласці і звольнены са службы ў СК па ўзросце з правам нашэння вызначанай формы адзежы і знакаў адрознення.

Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.

За час кіравання Маліноўскім СК Гарадзенскай вобласці прававое поле яшчэ больш разбуралася ўладамі і адбываўся масавы пераслед грамадзян паводле палітычных матываў.