мігранты

У ноч на 25 траўня літоўскія памежнікі ў Шальчынінкайскім раёне затрымалі 38 нелегальных мігрантаў. Замежнікі — 36 мужчын і 2 жанчыны — спрабавалі трапіць у Літву з тэрыторыі Беларусі праз падземны тунэль.

У начной аперацыі па затрыманні ў лясістай мясцовасці ўдзельнічалі памежныя патрулі, кінолагі з сабакамі, экіпаж верталёта і беспілотнікі.

Затрыманыя назваліся грамадзянамі Афганістана (пашпарты мелі 23 чалавекі) і Ірана (два чалавекі без дакументаў).

Літоўскія праваахоўнікі разважылі, што замежнікам нічога не пагражае, і прынялі рашэнне вярнуць іх у Беларусь.

Гэта ўжо трэці падобны выпадак толькі за апошні час. Літоўскі бок падкрэслівае, што такія тунэлі капаюцца «не без ведама беларускіх службовых асоб».