
Праваслаўны святар з Гародні Георгі Рой увесну 2023 года з’ехаў з Беларусі ў Літву і перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату. На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў, што яго фотаздымак вісіць у Беларусі на стэндзе «Іх шукае міліцыя».

Святара абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Георгі Рой даў каментар Беларускаму Радыё Рацыя наконт гэтага пераследу. Ён называе яго абсурдным і лічыць, што гэта стоадсоткава палітычны пераслед за публічнае выяўленне поглядаў.
