пераслед непаўнагадовых

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 27 непаўнагадовых, якія сталі фігурантамі палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі з 2020 году

Чацвёра з іх утрымліваюцца ў зняволенні. Аднак гэтая лічба не адлюстроўвае рэальнага маштабу праблемы, паколькі многія выпадкі застаюцца невядомымі праваабаронцам.

Паводле справаздачы Вярхоўнага суда, толькі за мінулы год 40 непаўнагадовых былі засуджаныя па палітычных артыкулах. Найбольш падлеткаў — 16 чалавек — асудзілі за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Яшчэ 6 былі засуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», 5 — за «распальванне варожасці».

Іншых непаўнагадовых беларускія суды прызнавалі вінаватымі нават у «акце тэрарызму», «абразе Лукашэнкі», «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» і іншых злачынствах. Такім чынам, палітычны пераслед дзяцей у Беларусі не выглядае як выключэнне, а стаў адной з прыкмет рэпрэсіўнай сістэмы апошніх гадоў.

Дзень абароны дзяцей: гісторыі пераследу палітзняволеных падлеткаў у Беларусі

Вясна