лес-забарона

З-за высокай пажаранебяспечнай сітуацыі з 1 чэрвеня ў Гарадзенскім раёне нельга наведваць лясы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінлясгасу. З-за засушлівага надвор’я ўзнікае рызыка пажараў.

Гарадзенскі раён адзіны ў вобласці, дзе ўведзена забарона. У астатніх раёнах дзеюць абмежаванні, акрамя Дзятлаўскага, Наваградскага, Лідскага і Воранаўскага раёнаў.