Дзеянне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы падоўжанае яшчэ на тры месяцы — з 3 чэрвеня да 31 жніўня 2026 года, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы (МУСіА).“Рашэнне звязана з неабходнасцю падтрымання максімальнай аператыўнай пільнасці і высокай эфектыўнасці аховы мяжы”, — адзначае ведамства.

Здымак ілюстрацыйны

Папярэдні раз дзеянне буфернай зоны было падоўжанае таксама на тры месяцы — з 5 сакавіка 2026-га.

Ведамства адзначала, што забарона на знаходжанне на пэўнай тэрыторыі ў прыгранічнай зоне, якая прылягае да дзяржаўнай граніцы з Беларуссю, дзейнічае з 13 чэрвеня 2024 года і прадаўжаецца кожныя 90 дзён.

“За два гады ўрад выдзеліў амаль 3 мільярды злотых (каля 830 мільёнаў даляраў) на ўзмацненне аховы польска-беларускай мяжы. Мы пабудавалі фізічную агароджу даўжынёй 190 кіламетраў і запусцілі электронную агароджу на ўчастках рэк Буг, Свіслач і Істачанка агульнай працягласцю амаль 220 км. Дзякуючы гэтым мерам абароненасць мяжы ўзрасла да 98%“, — паведамлялася на сайце ведамства.

Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін Еўразвязу прадаўжаецца з вясны 2021 года.