самалёт

Самалёт / LRT

Польшча закрывае паветраную прастору каля мяжы з Беларуссю да 9 верасня.

Рашэнне прынятае па запыце Аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Польшчы з мэтай забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Паветраную прастору каля мяжы з Беларуссю закрыюць 10 чэрвеня. Памежная зона будзе акрэсленая прыкладна на 20–50 км ад мяжы з Беларуссю ўглыб тэрыторыі Польшчы. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 9 верасня.

На гэты час будзе абмежаваны рух паветранага транспарту на вышыні да 3 кіламетраў. Такім чынам, гэтая мера не закране самалёты, якія выконваюць палёты на вялікіх вышынях.

Ад заходу сонца да яго ўзыходу ў зоне будзе дзейнічаць поўная забарона на палёты, за выключэннем узлётаў і пасадак вайсковых самалётаў. Удзень для пралёту неабходна будзе выканаць шэраг патрабаванняў.

Еўрарадыё