
5 чэрвеня ў Гародні распачаўся традыцыйны Фэст нацыянальных культур. Адбылося ўрачыстае шэсце. Ганебна, што таблічкі, якімі былі азнакаваныя нацыянальныя суполкі, пад якімі ішлі прадстаўнікі той ці іншай нацыянальнасці, усе былі падпісаныя на расейскай мове. Гарадзенскія русіфікатары чарговы раз пагрэбавалі мовай тытульнай нацыі, што яскрава выяўляе ўсю іхную сутнасць.
Усяго ў шэсці прайшлі 800 чалавек, якія прадстаўлялі ажно 42 нацыянальнасці.
Адкрываць фэст у горад над Нёманам хіба ўперпшыню прыехаў Лукашэнка.


