Джон Коул

Адміністрацыя Дональда Трампа паведаміла пра затрымку ў сваіх намаганнях дамагчыся ад Лукашэнкі вызвалення большай колькасці палітвязняў, сказала Reuters Святлана Ціханоўская. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Ціханоўская адзначыла, што амерыканскі бок паведаміў ёй: «наступныя вызваленні адкладзеныя на некаторы час», але яна не можа раскрыць прычыну гэтага.

«Ведаючы прычыну, я не хвалююся. Вядома, мы хочам, каб як мага больш людзей былі вызваленыя як мага хутчэй, і любая затрымка разбурае здароўе многіх з іх, — сказала яна. — Але гэта не канец працэсу».

Яна звярнула ўвагу на аптымістычныя словы Джона Коула, які 3 чэрвеня напісаў у X:

«Мы яшчэ не скончылі. Захоўвайце надзею!».