
Лукашэнка прызначыў 48‑гадовую Вольгу Ануфрыеву кіраўніцай выдавецкага дома «Беларусь сёння» («СБ. Беларусь сегодня»).
Са снежня 2024 года яна займала пасаду дырэктара — галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Звязда», а да таго працавала галоўнай рэдактаркай у іншым дзяржаўным выданні — газеце «Рэспубліка».
Ануфрыева — былая гарадзенка, яна скончыла факультэт гісторыі і сацыялогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, была галоўнай рэдактаркай «Вечернего Гродно».
Ранейшы кіраўнік «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук быў прызначаны міністрам інфармацыі.
