
фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», на 10 чэрвеня ў Беларусі налічваецца 869 палітвязняў, з іх восем чалавек маюць інваліднасць.
Як мінімум 60 палітвязняў маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, а 30 знаходзяцца ў асаблівай групе рызыкі праз узрост або цяжкія захворванні.
Былы палітвязень і праваабаронца Леанід Судаленка, які адбыў больш за два гады зняволення, распавёў пра праблемы з медыцынскай дапамогай у СІЗА і калоніі. Паводле яго, нават людзі з хранічнымі захворваннямі часта не атрымліваюць неабходнага лячэння.
Праваабаронцы звяртаюць асаблівую ўвагу на стан здароўя шэрагу палітвязняў, сярод якіх Арсеній Майсейчык, Сцяпан Латыпаў, Вольга Маёрава, Дзмітрый Маставы, Кірыл Ашурак, Яўген Бурло, Максім Шуканаў і іншыя.
Вясна
