
Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні з так званага фонду Прэзідэнта больш за 3,6 мільёна рублёў на рэстаўрацыю храмаў у Жыровічах і Будславе.
Да гэтага часу поўнасцю адрэстаўравана верхняя секцыя іканастаса 1670 году. У 2026 годзе каля 3,4 млн рублёў будзе пералічана на працяг “реставрационных мероприятий на оставшихся элементах иконостаса”.
Жыровіцкі манастыр за апошнія дваццаць гадоў пераўтварыўся ў асяродак прапаганды “русского мира”. Сюды вельмі любяць прыязджаць з прапагандысцкімі мэтамі розныя высокапастаўленыя лукашэнкаўкія чыноўнікі.
У 2023 годзе ў Жыровічах знішчылі фрэску суаўтарства Рамана Бандарэнкі.
