
12 чэрвеня 2011 году – 15 гадоў таму – на памежным пераходзе Брузгі (Гарадзенскі раён) адбыўся масавы штрайк аўтамабілістаў (больш 100 удзельнікаў). Акцыя была разагнана АМАПам.
У той дзень каля 18-й гадзіны кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу Брузгі, што на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць была выклікана гармідарам на мытні. Пратэст быў выкліканы тым, што пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў шмат якіх кіроўцаў заварочвалі назад. Найбольш не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар.

Супраць незадаволеных выступіў АМАП. Страйкоўцы ўзяліся за рукі і ўступілі ў супрацьстаянне з міліцыяй. У самы напружаны момант страйкоўцы заспявалі гімн. АМАП на час пад апладысменты адступіў.
Акцыя протэсту скончылася разгонам страйкоўцаў. АМАП ужыў слёзатачывы газ. Было шмат затрыманых. Карная акцыя сілавікоў скончылася тым, што 13 чэрвеня і ў наступныя дні ў Гародні судзілі затрыманых удзельнікаў штрайку. Іх засудзілі да штрафаў і да адміністрацыйнага арышту.
