МУС РБ

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 40 прозвішчаў — цяпер у ім 6703 чалавекі

12 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх 38-гадовы грамадзянін Украіны Аляксандр Каваленка, асуджаны за «садзейнічанне экстрэмізму».

З Гарадзенскай вобласці ў гэты спіс даданыя Аляксандар Кравец з Падлабеньня (Гарадзенскі раён), а таксама Вераніка Шынкарэвіч з Астраўца.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».