Лукашэнкаўскія ўлады прызналі «экстрэмісцкім» фільм «Дарога на Курапаты» кінастудыі «Беларусьфільм».

На пачатку 90-х гадоў гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе. Рэжысёр фільму Міхаіл Жданоўскі. Сцэнар ён пісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэнні фільму браў удзел і Зянон Пазьняк.

За стварэнне цыклу «Дарога на Курапаты», «Жаўрукі Беларусі», «Успаміны пра Мікалая Равенскага» Міхаіл Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

«Дарога на Курапаты» з’яўляецца дакументальным сведчаннем злачынстваў бальшавісцкага рэжыму супраць беларускага і суседніх народаў.