Андрэй Клышэўскі

Днямі сярод уладнай вертыкалі Лукашэнка здзейсніў шэраг кадравых перастановак, перамяшчэнняў і прызначэнняў. У выніку старшынём Ашмянскага орайвыканкаму прызначаны Андрэй Клышэўскі.

Ранейшым старшынём Ашмянскага райвыканкаму з канца 2019 году быў Уладзіслаў Гершгорын (на афіцыйным раённым сайце ён па-ранейшаму старшыня). Менавіта яго намеснікам па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і быў Клышэўскі.

Клышэўскаму 41 год. У 2008 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2019 годзе — Акадэмію кіравання пры Лукашэнку. Пасля заканчэння ўніверсітэта служыў у войску. Пазней працаваў настаўнікам інфарматыкі ў сярэдняй школе №1 Ашмянаў, пасля пайшоў у ідэалогію – галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай працы Ашмянскага райвыканкаму. З 2011 году ўзначальваў Жупранскі сельскі выканаўчы камітэт. З лютага 2021 году быў на пасадзе намесніка старшыні райвыканкаму.