Анджэй Пачобут

Гарадзенскі журналіст і былы палітвязень, лаўрэат прэстыжнай прэміі імя Сахарава за 2025 год Анджэй Пачобут упершыню пасля вызвалення асабіста звярнуўся да еўрапейскіх палітыкаў. Яго выступ адбыўся ў Еўрапарламенце.

Гэта першая буйная публічная прамова журналіста на такім высокім роўні пасля пяці гадоў, якія ён правёў у зняволенні ў лукашэнкаўскіх турмах.

Канал «DW Беларусь» вёў трансляцыю з сінхронным перакладам на беларускую мову.