Ленінскі суд

У Гародні прызналі «экстрэмісцкімі» чарговыя гістарычныя фільмы. Гутарка ідзе пра гістарычныя дакументальныя фільмы, якія расказваюць пра гістарычную праўду і злачынствы камуністычнай сістэмы, у тым ліку злачынствы ў Курапатах.

Гаворка пра фільмы і відэа «Кроў i попел Дражна», «Амаль забыты лес», «Курапаты», «Гісторыя Беларусі! С. Булак-Балаховіч!», «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», «Расьціслаў Лапіцкі! Герой нацыянальнага супраціву!», «Войска польска на тэрыторыі Беларусі», «Браты па крыві! НКВД=ГЕСТАПО», «Праклятыя ды забытыя! Ч.1», «Праклятыя ды забытыя! Ч.2». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна.

Сённяшнія ўлады Беларусі лічаць сябе спадчыннікамі савецкай камуністычнай сістэмы і ўсё робяць для вынішчэння беларускай культуры і нацыянальнай памяці.