Алесь Бяляцкі

У днях 19-24 чэрвеня Беласточчыну наведае лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі з жонкай Наталляй.

У праграме візітаў і сустрэч:

19.06 – пятніца

10.30 – 12.30 – cустрэча ў Гайнаўскім беларускім ліцэі

20.06 – субота

15.00 – 17.00 – сустрэча ў Хабе «Новая зямля», ul. Św. Rocha 5 lok. 32

Прэзентацыя кніжкі «Алесь. За беларускае жыццё» выдадзенай Беларускім Радыё Рацыя, Тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва», Цэнтрам Грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь.

22.06 – панядзелак

13.00 – візіт у рэдакцыі тыднёвіка «Ніва»

14.30 – візіт у Цэнтры беларускай культуры

17.00 – удзел у падвядзенні вынікаў працы дзяцей і моладзі АБ-БА ў навучальным годзе 2025/2026 – Універсітэцкі цэнтр культуры і навукі, вул. Цялкоўскага 1N кампус.

23.06 – аўторак

10.00 – візіт ў Радыё Рацыя

11.00 – прэс-канферэнцыя – сустрэча з журналістамі польскіх і беларускіх СМІ

17.00 – Прэм’ера ў Польшчы дакументальнага кіно пра Алеся Бяляцкага “Bialiatski/Unbroken” – NieTeatr ul. Henryka Sienkiewicza 4. Уваход вольны.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з Алесям Бяляцкім і камандай фільма. Над стварэннем фільма літоўская каманда працавала, пачынаючы з 2023 года, тры гады. Рэжысёр Эймантас Беліцкас, сцэнар Александрына Глагольева, кампазітар Андрыюс Мамантовас, прадзюсер Тарэса Ражаноўска.

Арганізатары сустрэч: Беларускае Радыё Рацыя, Цэнтр беларускай культуры, Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва», Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь

7 кастрычніка 2022 года Алесь Бяляцкі быў абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. За свайго зняволенага ў той час мужа залаты медаль і дыплом лаўрэата 10 снежня атрымала Наталля Пінчук. Нобелеўская прамова ўпершыню ў гісторыі прагучала па-беларуску.

Раней, у час пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года.

У 2023 годзе разам з ім у Менску судзілі прадстаўнікоў «Вясны» Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка абвешчаны прысуд па справе. Алесь Бяляцкі прызнаны вінаватым і засуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з грашовым штрафам у даход дзяржавы. Адбываў зняволенне ў калоніі № 9  г. Горкі. 13 снежня 2025 года вызвалены і вывезены з Беларусі ў Літву.

Гэта было ўжо другое працяглае зняволенне Алеся Бяляцкага. Першы раз ён быў за кратамі з 4 жніўня 2011 года да 21 чэрвеня 2014 года.

Сярод іншага Алесь Бяляцкі ў сакавіку 2006 года Вацлаў Гавел уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасць.

Быў узнагароджаны таксама:

Прэміяй свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта. «Andrei Sakharov Freedom Award» (Нарвегія, 2006);

Прэміяй Леха Валенсы. «Nagroda Lecha Walesy 2012» (Польшча, 2012);

Медалём адраджэння Сенату Рэчы Паспалітай Польскай (Польшча, 10 снежня 2014)

Медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)

Ордэнам Крыж Свабоды (сакавік 2026).

22 красавіка бягучага года Алесь Бяляцкі, якога суправаджаў старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа быў прыняты Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім і ў Сенаце Рэчы Паспалітай.

Упершыню ў гісторыі Падляшскага ваяводства рэгіён наведвае лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру з-за мяжы. Раней Падяшша наведваў толькі Лех Валенса, таксама лаўрэат гэтай узнагароды.