
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 25 прозвішчаў — цяпер у ім 6728 чалавек
19 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх палітолаг ДзмітрыйБалкунец, а таксама фігуранты справы «Сумленных людзей» Алена Жылачкіна (Жываглод), Зарына Сарокіна, Алег Давыдчык і Цімафей Малахоўскі.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
