
Кожную суботу ў 8:00 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
Каментар эксперта: Чацвёрты Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта прайшоў у Варшаве. На ім паднімалася і пытанне правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі. Сярод панэляў:
- Прэзентацыя вынікаў маніторынгу “Русский мир” як інфраструктура гібрыднага ўплыву ў Беларусі (снежань 2025–травень 2026 года)” і Дзмітрый Кухлей (IDSMBEE),
- Даклад “Беларусь пасля патэнцыйнага мірнага ўрэгулявання ва Украіне” і Арцём Шрайбман (Sense Analytics),
- Прэзентацыя вынікаў даследавання “Грамадская думка Польшчы адносна Беларусі і беларусаў” і Андрэй Казакевіч (Інстытут “Палітычная сфера“).
Праваабарончы слоўнік: Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выпусціў новы даклад “Становішча ў галіне правоў чалавека в Беларусі”.
Каментар: Экадом выпусціў даследчы матэрыял пра экалагічныя практыкі ў турэмных умовах разам з праваабаронцай і былой палітзняволенай Настай Лойкай.
