сустрэча з Бяляцкім

21 чэрвеня ў Беластоку ў памяшканні хаба “Новая Зямля” прайшла сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам прэміі міру, старшынём праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Двухгадзінная сустрэча сабрала больш 60 чалавек, як карэнных беларусаў, так і прадстаўнікоў беларусаў дыяспары. Было шмат пытанняў і цікавых размоваў. У цэнтры сустрэчы была прэзентацыя кнігі «Алесь. За беларускае жыццё» выдадзенай Беларускім Радыё Рацыя, Тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва», Цэнтрам Грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь.

сустрэча з Бяляцкім
сустрэча ў Хабе Новая Зямля
кніга пра Бяляцкага
сустрэча з Бяляцкім
прэзентацыя кніга пра Бяляцкага
сустрэча з Бяляцкім
Бяляцкі і Андрасюк

Сустрэчы з Алесем Бяляцкім у Беластоку працягнуцца ў панядзелак і аўторак:

22.06 – панядзелак

13.00 – візіт у рэдакцыю тыднёвіка «Ніва»

14.30 – візіт у Цэнтр беларускай культуры

17.00 – удзел у падвядзенні вынікаў працы дзяцей і моладзі АБ-БА ў навучальным годзе 2025/2026 – Універсітэцкі цэнтр культуры і навукі, вул. Цялкоўскага 1N кампус.

23.06 – аўторак

10.00 – візіт ў Радыё Рацыя

11.00 – прэс-канферэнцыя – сустрэча з журналістамі польскіх і беларускіх СМІ

17.00 – Прэм’ера ў Польшчы дакументальнага кіно пра Алеся Бяляцкага “Bialiatski/Unbroken” – NieTeatr ul. Henryka Sienkiewicza 4. Уваход вольны.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з Алесям Бяляцкім і камандай фільма. Над стварэннем фільма літоўская каманда працавала, пачынаючы з 2023 года, тры гады. Рэжысёр Эймантас Беліцкас, сцэнар Александрына Глагольева, кампазітар Андрыюс Мамантовас, прадзюсер Тарэса Ражаноўска.