фота ілюстрацыйнае

Лукашэнка сваім указам 22 чэрвеня чарговы раз “перакартаваў” суддзяў у розных рэгіёнах краіны. Сярод зменаў, прызначэнняў і перапрызначэнняў людзей у судзейскіх мантыях фігуруюць як новыя маладыя суддзі, так і тыя, што даўно “засвяціліся” у правядзенні палітычных рэпрэсій.

Па Гарадзеншчыне Лукашэнка прызначыў наступныя судзейскія “кадры”:

Гетмана Аляксея Уладзіміравіча – суддзём на пяцігадовы тэрмін і старшынём суда Карэліцкага раёну, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суда Бераставіцкага раёну;

Галубовіча Максіма Леанідавіча – суддзём суда Кастрычніцкага раёну Гародні;

Іванову Таццяну Уладзіміраўну – суддзёй суда Кастрычніцкага раёну Гародні на пяцігадовы тэрмін;

Ілюковіч Кацярыну Зігмандаўну – суддзёй суда Ашмянскага раёну на пяцігадовы тэрмін;

Магільніцкую Іну Рычардаўну – суддзёй суда Іўеўскага раёну на пяцігадовы тэрмін;

Пятровіча Алега Генрыкавіча – суддзём суда Шчучынскага раёну на пяцігадовы тэрмін;

Пазняка Уладзіміра Уладзіміравіча – суддзём суда Кастрычніцкага раёну Гародні на пяцігадовы тэрмін;

Санюкевіч Іну Андрэеўну – суддзёй на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні суда Ленінскага раёну Гародні;

Хіхола Руслана Эдуардавіча – суддзём суда Кастрычніцкага раёну Гародні на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго з пасады старшыні і суддзі суда Карэліцкага раёну;

Чыжык Кацярыну Уладзіміраўну – суддзёй суда Зэльвенскага раёну на пяцігадовы тэрмін;

Шуманскую Вольгу Юр’еўну – суддзёй Гарадзенскага абласнога суда, вызваліўшы яе ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Ленінскага раёну Гародні.

Сярод тых, хто ўжо значны час абвяшчае карныя прысуды, афармляючы палітычны пераслед Максім Галубовіч, Руслан Хіхол, Уладзімір Пазняк.