будынак КГБ

У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 21 чалавека — сярод іх 8 жанчын

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы дваццаці аднаго чалавека.

Гэта Ганна Струкава, Галіна Фралова, Вольга Байкоўская, Вольга Вошчанка, Дзмітрый Барысевіч, Руслан Зубкоў, Юрый Очкас, Людміла Пракапеня, Наталля Чубоўская, Вольга Строева, Надзея Сычугова, Аляксандр Чарняковіч, Віктар Яўмененка, Арыстарх Крукоўскі, Аляксандр Катлянік, Андрэй Мацюк, Сяргей Стасенка, Вадзім Крывашэеў, Максім Шабуцкі, Мікалай Тарасенка, Аляксандр Любянчук.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1458 чалавек, з іх 714 – беларусы.

Вясна

Сярод уключаных у “спіс тэрарыстаў” з Гарадзеншчыны Максім Шабуцкі. Былы добраахвотнік палка Каліноўскага завочна засуджаны ажно да 19 гадоў пазбаўлення волі па 18-ці артыкулах КК, у тым ліку абвінавачванні тычацца дыфамацыі і экстрэмізму.