ТЭЦ

Перад “Днём независимости”, які дзяржава штучна прыдумала на 3 ліпеня, гарадзенцаў “радуюць” “праздничной проекцией”. Прапагандысты рапартуюць, што на градзірні Гарадзенскай ТЭЦ-2 “засияло праздничное поздравление”.

У начныя гадзіны святло ад выявы відаць за шмат кіламетраў. Кожная такая трансляцыя ідзе праз новую лінзу праектара: мяняецца лінза – мяняецца і графіка. Святло праходзіць праз адмысловы трафарэт – габа-слайд. Выява на яго нанесена метадам адмысловага друку. Сам слайд зроблены з загартаванага шкла і вытрымлівае перапады тэмператур, прыродныя і атмасферныя нагрузкі. Далей у справу ўваходзіць сістэма лінзаў: яны факусуюць святло, якое праходзіць праз слайд, і выразна праецыруюць карцінку на паверхню градзірні.

Ідэолагі і ыканаўцы гэтай піяр-акцыі канешне традыцыйна праігнаравалі дзяржаўную мову тытульнай нацыі. Увесь напіс высвечаны на расейскай мове. Якая “независимость” – такі і “язык”.