канфіскаваны аўтамабіль

Lada Vesta 2019 года, якая належыць Аркадзю Кайчурэнку, прадаюць з аўкцыёну. Раней мужчынузасудзілі на пяць гадоў калоніі – ён вярнуўся з-за мяжы памяняць пашпарт, піша Telegram-канал “Право имеют”. 

Аўтамабіль знаходзіцца пад арыштам. Аўкцыён прызначаны на 7 ліпеня. Пачатковая сума таргоў – 21 200 рублёў.

Кайчурэнка Аркадзь Андрэевіч вярнуўся дадому з-за мяжы памяняць пашпарт. Яго звінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: у “наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы” (ч.1 арт. 130 КК), у распаўсюдзе матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады” (ч. 3 арт. 361 КК), у “абразе прадстаўніка ўлады” і “абразе Лукашэнкі” (арт. 369 і ч. 1 арт. 368 КК).

13 кастрычніка 2025 года Аркадзя Кайчурэнку засудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу на 500 базавых велічынь. Таксама яму трэба выплаціць “кампенсацыю маральнай шкоды” ў памеры 5000 рублёў на карысць Швеца Андрэя Іванавіча.