Гарадзенскія вертыкальныя чыноўнікі на так званым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі, што праходзіць у Менску, падпісалі цэлы шэраг дакументаў аб супрацы з расейскімі рэгіёнамі. Прычым дамовы падпісаныя ня толькі з рэгіёнамі РФ, але і з адміністрацыямі акупаванага Масквой Крыма.

Падпісаны 26 чэрвеня план мерапрыемстваў у рамках пагаднення паміж Гарадзенскім аблвыканкамам і ўрадам Пензенскай вобласці прадугледжвае міжнародныя і знешнеэканамічныя сувязі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах на 2026-2028 гады.

Акрамя гэтага паводле афіцыйнай інфармацыі:

“Партнерские связи с Севастополем укрепляет Гродно. На форуме утверждены совместные планы и проекты в торгово-экономической, научно-технической и социально-гуманитарной сферах, на которых сосредоточат усилия Гродненский горисполком и правительство Севастополя.

Партнерские отношения будут выстраивать Гродненский областной Совет депутатов и Брянская областная дума, а также Гродненский городской Совет депутатов и Законодательное собрание Севастополя”.